Жанчыны ў Армэніі
Жанчыны ў Армэніі маюць аднолькавыя правы з мужчынамі ад утварэньня першай рэспублікі. 21—23 чэрвеня 1919 у дзяржаве прайшлі першыя парлямэнцкія выбары з усеагульным выбарчым правам: удзельнічаць у галасаваньні мог кожны чалавек, старэйшы за 20 гадоў, безадносна плоці, нацыянальнасьці або веравызнаньня. У 80-месны парлямэнт былі абраныя тры жанчыны: Катарынэ Залян-Манукян, Пэрчухі Партызпанян-Барсэгян і Варвара Сахакян[1][2].
Прынятая ў 1991 року Канстытуцыя Армэніі зацьвердзіла раўнапраўе афіцыйна[3]. Дзякуючы гэтаму армянскія жанчыны бяруць актыўны ўдзел ва ўсіх сфэрах жыцьця краіны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Становішча жанчын у Армэніі не заўсёды было такім. У другой палове XII стагодзьдзя армянскі сьвятар Мхітар Гош склаў судзебнік, які заклаў прававую традыцыю армянаў. У ім мысьляр спрабаваў палепшыць статус жанчынаў, аднак яўна замацоўваў мужчынскае вяршэнства і забараняў разводы, нават у выпадку сямейнага гвалту ці згвалтаваньня(d)[4]. Самыя прагрэсіўныя пастановы судзебніку не знайшлі шырокага прымяненьня ў грамадзтве, і да XVIII—XIX стагодзьдзяў жанчыны ў Армэніі знаходзіліся літаральна ў статусе слугаў у сем’ях сваіх мужоў, хоць з сталеньнем статус падвышаўся[5]. У першы год шлюбу жанчыны ня мелі права размаўляць ні з кім, апрача мужа, і не маглі выходзіць з дому. Каб абысьці гэтую забарону, маладыя жонкі стварылі жэставую мову харнсэрэн, што азначае „мова нявестаў“[6]. У асобных вёсках гэтыя забароны маглі працягвацца нават больш за дзесяць гадоў. У адрозьненьне ад заходніў дзяржаваў, узровень жаночых самагубстваў у Армэніі быў вышэйшы за колькасьць мужчынскіх[7].
Цікава, што нягледзячы на нізкі стан жанчын у сьвецкім жыцьці, Армянская апостальская царква прадастаўляла ім большыя магчымасьці атрыманьня сьвятарскіх пасадаў, чымся іншыя хрысьціянскія традыцыі. Тым ня меней, царква строга ставілася да разводаў, таму адсотак разводаў у Армэніі традыцыйна быў найменшым у хрысьціянскім сьвеце.
Праца і бізнэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле апытаньня Grant Thornton International, праведзенага ў 2011 року, 29% кіраўнічных пасадаў у Армэніі ў 2010 року займалі жанчыны. Аднак у наступным годзе гэты паказьнік зьменшыўся да 23%.
Паводле справаздачы ААН, у 2011 року ў Армэніі жанчыны займалі 24 пасады мэраў і старшыняў грамадаў; яшчэ 50 жанчынаў займалі меншыя адміністрацыйныя пазыцыі[8].
Гвалт над жанчынамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, у 2002 року хатняму гвалту падвяргаліся ад 10% да 60% армянак; такая разьбежка тлумачыцца няпоўнымі зьвесткамі, бо хатні гвалт лічыцца ўнутранай справай сям’і[9]. У Армэніі адсутнічаюць агульнапрынятыя законы супраць хатняга гвалту і плоцевай прадузятасьці. Акрамя таго, развод з мужчынам з будзь-якой прычыны зьяўляецца ганьбай для сям’і жанчыны. Мае ўплыў таксама нізкая адукаванасьць жанчын і няведаньне спосабаў адстойваньня сваіх правоў ці супрацьстаяньня гвалту[9].
Палітычны статус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2007 року быў прыняты закон пра плоцевыя квоты, які заахвочвае армянак да палітычнай дзейнасьці. У тым годзе дэпутаткамі парлямэнту былі толькі сем жанчынаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Badalyan, Lena (5 сьнежня 2018) Women's Suffrage: The Armenian Formula (анг.). Chai Khana. Праверана 30 лістапада 2018 г.
- ^ Առաջին խորհրդարանի (1919-1920) երեք կին պատգամավորները (арм.) aniarc.am. Армянскі дасьледчы цэнтар антэрыялёгіі. Праверана 11 студзеня 2019 г. Архіўная копія ад 4 May 2018 г.
- ^ Constitution of the Republic of Armenia - Library - The President of the Republic of Armenia (анг.) www.president.am Праверана 2020-06-01 г.
- ^ Payaslian, S. The Political Economy of Human Rights in Armenia: Authoritarianism and Democracy in a Former Soviet Republic. — 2011. — С. 55. — ISBN 9780857731692
- ^ Marriage and family - Armenians (анг.). everyculture.com. Праверана 2017-03-03 г.
- ^ Kekejian, Carla (2017-03-14) Harsneren: Language of the Armenian Bride (анг.) Center for the Study of Women Праверана 2019-11-23 г.
- ^ Reclus, J.J.É., Ravenstein, E.G., Keane, A.H. The earth and its inhabitants. The universal geography, ed. by E.G. Ravenstein (A.H. Keane).. — J.S. Virtue, 1878. — С. 151.
- ^ Survey: Women In Armenia Forced Out From The Positions Of Top-Managers. Economy: Arka News Agency.
- ^ а б Domestic Violence Against Women in Armenia. United Human Rights Council (UHRC). 26 May 2010
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Zakarian, David Women, Too, Were Blessed: The Portrayal of Women in Early Christian Armenian Texts. — Brill, 2021. — ISBN 978-90-04-44441-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жаночы рэсурсны цэнтар Армэніі
- Даклад „Міжнароднай амністыі“ пра сямейны і сэксуальны гвалт у Армэніі (2008)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |